Музей партизанской славы в Гродзянке

В печатной версии газеты "Асiповiцкi край" от 13 марта 2015 года размещена статья "Школьные музеи: Гродзянка" (ниже можете ее прочитать на белорусском языке). Школьный музей в Гродзянке имеет отличительную особенность - большинство из собранных экспонатов (их около 200) посвящены партизанскому движению Осиповичского района и его можно назвать "районным партизанским музеем".

Много материалов имеется и о земляках Лапичского края, которые партизанили в Гродзянских лесах, знаменитом урочище Рассоха. Очень неприятно читать, что переданные когда-то из Гродзянки экспонаты в Жорновский музей куда-то пропали, а сам музей в Жорновке не существует.. А ведь там, как говорят, были уникальные вещи! Предлагаем ознакомиться с некоторыми экспонатами музея в Гродзянской школе по фотографиям:

Начало экспозиции музея в Гродзянской школе

Начало экспозиции музея в Гродзянской школе

1941 - год начала войны

1941 - год начала войны

210 партизанский отряд им. Сталина

210 партизанский отряд им. Сталина

211 партизанский отряд им. Рокосовского

211 партизанский отряд им. Рокосовского

214-й отряд им. Калинина

214-й отряд им. Калинина

215-й партизанский отряд им. В.И. Ленина

215-й партизанский отряд им. В.И. Ленина

216-й партизанский отряд им. Пономаренко

216-й партизанский отряд им. Пономаренко

Материалы музея о Глотове В.В.

Материалы музея о Глотове В.В.

Материалы музея о Голанте Р.Х.

Материалы музея о Голанте Р.Х.

Материалы музея о Королеве Н.Ф.

Материалы музея о Королеве Н.Ф.

Материалы музея о Сумченко С.С.

Материалы музея о Сумченко С.С.

Партизанская бригада за Родину Флегонтова

Партизанская бригада за Родину Флегонтова

Партизанские отряды им. Кирова и Тихомирова

Партизанские отряды им. Кирова и Тихомирова

Партизанская газета За советскую Родину

Партизанская газета За советскую Родину

Редактор партизанской газеты Трацевский П.В.

Редактор партизанской газеты Трацевский П.В.

Стенд музея о Королеве и Сумченко

Стенд музея о Королеве и Сумченко

Стенд о командном составе Осиповичских партизан

Стенд о командном составе Осиповичских партизан

Стенд о связных партизанских отрядов

Стенд о связных партизанских отрядов

Фото Осиповичских партизан

Фото Осиповичских партизан

Фото партизан Осиповичского края

Фото партизан Осиповичского края

Экспозиция музея партизанской славы в Гродзянке

Экспозиция музея партизанской славы в Гродзянке

СТАТЬЯ Музей партызанскай славы дзейнічае ў Асіповіцкім раёне

Музей партызанскай славы створаны ў Градзянке ў 1995 годзе, але збор матэрыялаў пра партызанскі рух у Асіповіцкім раёне пачаўся значна раней. Тут зараз працуе гурток «Музейная справа» АРЦТіК, якім кіруе Алена Сергіевіч. Яго ўдзельнікі з цікавасцю займаюцца вывучэннем гісторыі партызанскага руху на нашай зямлі, свята ўшаноўваюць імёны тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць. У асноўным фондзе каля 200 экспанатаў. Сярод іх — запісаныя біяграфіі камандзіраў атрадаў і брыгад, успаміны ветэранаў вайны, узнагароды, дакументы, асабістыя рэчы. Аформлены інфармацыйны стэнд з пералікам усіх атрадаў, якія дыслакаваліся ў раёне, прозвішчамі камандзіраў, спісамі баявых саставаў, франтавымі фотаздымкамі.

З гісторыі музея

— Градзянская зямля вядома як буйная партызанская зона, — расказвае Алена Іванаўна. — Непадалёк адсюль Расоха, дзе размяшчалася база лясных байцоў, многія з якіх былі ўраджэнцамі суседніх вёсак, а некаторыя і вучыліся ў мясцовайшколе. У год, калі распачалася вайна, адбыўся першы выпуск. Жыхары хутка ўключыліся ў барацьбу супраць акупантаў — амаль кожная сям’я была партызанскай. За пасляваенныя гады ўдалося адшукаць шмат цікавых і каштоўных звестак. У пачатку 70-х гадоў у Жорнаўцы ствараўся музей баявой славы, і туды быў аддадзены неацэнны скарб, сабраны градзянецкімі вучнямі. Шкада, што пасля яго закрылі, і згубілася амаль уся фактура.

Але пошукавая група нашых школьнікаў разам са старшай піянерважатай Ганнай Іванаўнай Толкач працягвала вывучаць гісторыю партызанскага руху на Асіповіччыне. У маі 1979 года нават правялі сустрэчу з яго ўдзельнікамі. Калі быў пабудаваны новы будынак школы, з’явіўся і ўтульны пакой, дзе размясціліся аформленыя стэнды і вітрыны з экспанатамі. Сёлета ўжо адсвяткуем 20-годдзе з дня нараджэння. Тут усё створана рукамі школьнікаў. Экспанаты — наглядны матэрыял для ўрокаў гісторыі, класных гадзін.

«Ішлі ў паход партызаны» — так называецца рукапісная кніга былога партызана Барыса Дабрадомава. Вось некаторыя вытрымкі з яе:

«Актыўна дзейнічала створаная ў маі 1942 года партызанская група ў Каменічах.Яе ўзначаліў мясцовы ляснічы, храбры малады чалавек Іван Богуш. У складзеналічвалася 28 партызан, у асноўным калгаснікаў, узброеных вінтоўкамі і ручным кулямётам. Пры падрыхтоўцы да выканання аднаго з баявых заданняў нашага камандавання Богуш быў схоплены гітлераўцамі, мужна прыняў смерць, ні слова не сказаўшы пра партызан. Недалёка ад гэтай вёскі, на мяжы Чэрвеньскага раёна, дзейнічала па нашым заданні партызанская група пад кіраўніцтвам былога землеўпарадчыка Бярэзінскага раёна П.З.Шагойкі, якая аб’ядноўвала 20 чалавек.

У Лочыне Пагарэльскага сельсавета існавала баявая ўзброеная група, якой камандаваў беспартыйны калгаснік Васілій Лоптус.

У калгасе імя Леніна, што ў Лазовым, актывіст Адам Анісімчык сабраў ваколсябе 15 чалавек, якія таксама ўліліся затым у партызанскі атрад.

Напярэдадні ўборкі ўраджаю камандаванне, партыйная і камсамольская арганізацыі развярнулі вялікую масава-палітычную работу ў вёсцы па падрыхтоўцы да гэтай важнай кампаніі.

Інструктуючы нас, агітатараў камуністаў і камсамольцаў, М.П.Каралёў і В.В.Глотаў давалі нам настаўленні:

— Ідзіце ў вёску і так праводзьце работу, каб уборка ўраджаю паўсюль прайшла пад лозунгам «Ні адзінага зернейка фашыстам». Вынікам нашай работы стала стварэнне ўзброеных груп у Пагарэлым, Амінавічах, Бозку, Хімным, Ігнатоўцы, Вяззі, Зборску, Ражышчы, Гоманаўцы,Макаўі, Кабылянцы, Вязычыне, Прудзішчы, Лабковіцы, Градзянцы…».

Тэкст надрукаваны на пішучай машынцы. У кнізе амаль 300 старонак. Па словах Алены Сергіевіч, многія жыхары Градзянкі, даведаўшыся аб існаванні ўспамінаў Барыса Дабрадомава, прасілі пачытаць рукапіс. Некаторыя пасля гэтага таксама дзяліліся сваімі ўспамінамі аб тым часе. І знаходзілі эпізоды, дзе самі былі героямі.

— Працяглы час шукаем спонсараў, якія б узяліся надрукаваць успаміны, — гаворыць Алена Іванаўна. — На жаль, Дабрадомаву не ўдалося зрабіць гэтага прыжыцці. А звесткі ён падае цікавыя. Думаецца, што выдадзеная кніга была б карыснай для падрастаючага пакалення. Дарэчы, высокую ацэнку даў ёй і былы камандзір роты 210-га партызанскага атрада Рыгор Герасіменка, які і перадаў кнігу ў фонд музея. А яшчэ дзякуючы яму ў нас з’явілася шмат рэдкіх фотаздымкаў асіповіцкіх лясных байцоў. Каштоўны падарунак і кніга "Вайны мінулай партызаны", напісаная Рыгорам Іванавічам. Некаторыя ўрыўкі з яе добра вядомы вучням. Асабліва вось гэты:

"Сярод шматлікіх эпізодаў баявога жыцця 210-га атрада, запаў у душу такі выпадак. У другой палове 1942 года немцы распачалі шэраг карных аперацый — у Асіповіцкі раён пачалі сцягвацца буйныя вайсковыя і паліцэйскія фарміраванні. Даведацца аб планах ворага партызанам было проста жыццёва неабходна, але дабыць патрэбныя звесткі доўга не атрымлівалася. Таму быў спецыяльна распрацаваны план здабычы "жыўца". Гонар выконваць яго выпаў мне і яшчэ шасцярым партызанам-добраахвотнікам".

У поўнач 7 студзеня 1943 года наша група, пераапранутая ў нямецкую форму,схавалася ў закінутым будынку бальніцы, што стаяў на ўскрайку Ліпеня — менавіта тут размясцілася адна з паліцэйскіх часцей. Чакаць зручнага выпадку давялося доўга. Хлопцы падабраліся спрактыкаваныя: высокі, у акулярах, галоўны«немец» Іван Масенг, мне дасталася роля «перакладчыка», кулямётчыкі Кісялёў іМірошнікаў — спартсмены, былыя палонныя, якія збеглі да партызан з рускайвызваленчай арміі, мясцовы праваднік — разведчык Марк Кунько.

Скончылася марозная ноч. Гадзін у 9 раніцы «немец» і «перакладчык» выйшлі на вуліцу і, гамонячы на ломанай нямецкай мове, пачалі «жартаваць з мясцовымі жанчынамі».

Раптам на крутым павароце вуліцы з’явіліся пакрытыя дываном сані, у якіх ехалі тры паліцэйскія. «Немец» Іван схапіў за аброць каня, а 4 аўтаматчыкі, што выскачылі з-за сцен бальніцы, наставілі на іх аўтаматы. Ад нечаканасці ворагі нават не зразумелі, што адбываецца. Хутка ўсе апынуліся ў штабе партызанскага злучэння і палонныя далі каштоўныя паказанні. А трафейны рысак крыху пазней быў замацаваны за мной, і ваявалі разам аж да 28 чэрвеня 1944 года, да дня сустрэчы з воінамі арміі Ракасоўскага…»

«Яны вучыліся ў Градзянецкай школе»

— раздзел музея пад такой назвай асабліва папулярны сярод вучняў і мясцовых жыхароў. Кожны ведае прозвішчы маладых настаўніц М.І.Бойка і В.В.Мурашка, якія ў канцы чэрвеня 1941 года змаглі аб’яднаць вакол сябе старэйшых школьнікаў і выпускнікоў. Марк Грынфельд, Ніна Мяжэнная, Венера Гурына, Барыс Сяргееў, Вольга Блізнец, Соня Грыневіч, Коля Андрыевіч, Зіна Глебава, Валодзя Мацяюк, Лёня Найдзёнак увайшлі ў падпольную групу. Напачатку патрыёты збіралі зброю, дапамагалі раненым чырвонаармейцам. Затым сталі выконваць больш сур’ёзныя заданні старэйшых таварышаў-партызан.

Многія загінулі па-геройску, але памяць пра іх нашчадкі захавалі. Яна — у назвах вуліц, сабраных біяграфічных звестках, газетных публікацыях. І ў нашых сэрцах…

”Асіповіцкі край”

Метки , , , , . Закладка постоянная ссылка.

One Response to Музей партизанской славы в Гродзянке

  1. Пинг блога:Комсомольский слет в тылу врага с участием Наровской Л.М. – ПАМЯТЬ Осиповичский район

Добавить комментарий